Выстаўка "Салдатам Перамогі прысвячаецца".

Да Дня Перамогі ў ДУ "Івянецкі музей традыцыйнай культуры" пачала працаваць выстаўка "Салдатам Перамогі прысвячаецца".
Гэта другая выстаўка, прысвечаная ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, жыхарам Івянца.
Выставе папярэднічала вялікая праца. Супрацоўнікі музея сустракаліся з роднымі ветэранаў, наладжвалі сувязі праз інтэрнэт.
Некаторыя з іх перадалі ў музей фотаздымкі, дакументы, асабістыя рэчы сваіх родных, ветэранаў вайны.
Увазе гледачоў прадстаўлены матэрыялы пра І.В.Елістратаву, Л.А. і Х.Г.Прэсман, Ю.Ю.Вялікага, Е.В.Бублейнік і яе мужа С.І.Чэчку, Ф.Л.Гольдшміта, А.М.Салаўёва, У.Д.Градоўкіна, С.П.Кокуша, С.І.Каца.
Мы маем намер сустрэцца з роднымі ўсіх івянчан - ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, сабраць матэрыялы для таго, каб і будучыя пакаленні памяталі нашых герояў.
P.S. пазнаёміцца з матэрыяламі выстаўкі можна не толькі ў музеі, а і ў сацыяльных сетках:
https://www.facebook.com/imtkmuzej/
ivenets_museum у instagram
https://ok.ru/

1025