Адзінства беларускага народа – аснова незалежнасці краіны

У адпаведнасці ў Указам Кіраўніка дзяржавы ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206 у Беларусі заснавана дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства.

Адзначацца новае дзяржаўнае свята будзе 17 га верасня.

Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Усталяванне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

Да гэтага свята ў ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” падрыхтавана выстаўка, на якой прадстаўлены польскія  газеты і часопісы 20-30 –х гг.ХХ ст., фотаздымкі салдат і афіцэраў Корпуса памежнай аховы, які знаходзіўся ў Івянцы з 1924 па 1939 гг., дакументы. Асоблівую цікавасць выклікае альбом, зроблены ў Івянецкім ДАКу, у якім змешчаны фотаздымкі 40 –х гг ХХ ст.

Супрацоўнікі музея для ўсіх гасцей распавядуць пра жыццё івянчан у складаныя для беларускага народа гады.

815