Тыдзень бацькоўскай любові

На мінулым тыдні прайшло свята, якое стала ўжо традыцыйным для Беларусі, — Дзень маці. На гэтым  - 21 кастрычніка -   Дзень бацькі.

На працягу сямі дзён паміж гэтымі датамі, названымі Тыднем бацькоўскай любові,  Івянецкі музей традыцыйнай культуры запрашае сем'і на  фотасесіі .

Для гасцей разгорнута фотазона, працуе прафесійны фатограф, грае музыка, радуе вока выстаўка карцін Вольгі Ярэська.

Глядзіце гатовыя фотаздымкі і прыходзе да нас!

769