18 мая — Міжнародны Дзень музеяў

Міжнародны дзень музеяў адзначаецца 18 мая больш чым у 150 краінах, пачынаючы з 1978 года. Прынята лічыць, што праз музеі грамадства выказвае сваё стаўленне да гісторыка-культурнай спадчыны, і з гэтым цяжка не пагадзіцца. Збіраючы і захоўваючы помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, музеі вядуць вялікую навукова-асветніцкую і адукацыйна-выхаваўчую работу.

Тэма Дня музеяў 2023 – “Музеі, устойлівае развіццё і дабрабыт”.

ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” прапануе праграму “Музейны калейдаскоп”. Першыя госці – вучні Івянецкай школы. Яны азнаёміліся з выстаўкай, атрымалі заданне ў квэсце і мы чакаем іх яшчэ раз ў музеі.

434