Выстаўка ткацтва ў музейным дворыку

Кожную другую суботу летніх месяцаў музей плануе ладзіць выстаўкі з уласных фондаў пад агульнай назвай "Выстаўкі ў музейным дворыку". Ужо з 2020 года мы прапануем нашым гасцям такія выстаўкі.

10 чэрвеня мы прадставілі праект "Ткацтва і не толькі! Для наведвальнікаў праводзіліся майстар - класы па ткацтву на настольных кроснах, цікавыя аповеды і гульні.

Усім, хто зайшоў у наш дворык, і тых, хто проста праходзіў побач, было цікава ўбачыць невялікую частку нашай калекцыі тканых посцілак, ручнікоў, прылад працы.

Сачыце за абвесткамі і прыходзьце ў музей!

316