Нясумныя канікулы Ракаўскай дзятвы

Дзякуючы Хрысціне Станіславаўне Лямбовіч жыццё Ракаўскай дзятвы напоўнена рознымі цікавосткамі: выступы, рэпетыцыі, экскурсіі. Так, на восеньскіх канікулах яны завіталі ў івянецкі музей традыцыйнай культуры. Найбольш гасцей цікавіла кераміка і ўсё, што звязана з гэтым промыслам у Івянцы. Дзеці паглядзелі, як працуе ганчар, самі ляпілі з гліны, знаёміліся з экпазіцыяй музея местачковага побыту, а на завяршэнне ласаваліся традыцыйнымі беларускімі прысмакамі.

406