130 гадоў з дня нараджэння А. Ф. Пупко

130 гадоў таму ў Івянцы нарадзіўся Апалінар Фларыянавіч Пупко – вядомы разьбяр, мастак.

Творчая спадчына Апалінара Фларыянавіча Пупко (12.ХI.1893 – 18.IV.1984) ужо належыць гісторыі і ўяўляе неацэнны пласт духоўнай і матэрыяльнай культуры нацыі. Івянецкая зямля дала Беларусі таленавітага творцу – носьбіта найкаштоўнейшых, глыбінных традыцый народнага разьбярства, самабытнага мастака-жывапісца, адмысловага графіка. Будучы прадстаўніком рэнесансу беларускай культуры пачатку ХХ ст., ён усёй сваёй творчасцю аддана служыў ідэі беларушчыны, таму яго працы знаходзяць жывы водгалас у сучасным працэсе развіцця народнага мастацтва.

Бацькоўская хата была для яго акадэміяй жыцця, тут сфарміраваўся яго творчы і грамадзянскі светапогляд. Дачка Сафія Апалінараўна захоўвае спадчыну бацькі і з задавальненнем знаёміць з экспазіцыяй дома - музея і расказвае пра свойго неардынарнага бацьку.

https://valozhin.by/10112023/pryrodny-dar-belarusa-samavuka/

467