Хутка Вялікдзень!

ДУ "Івянецкі музей традыцыйнай культуры" працягвае сачыць за традыцыйнымі святамі народнага календара. Наперадзе ВЯЛІКДЗЕНЬ (Пасха) – вялікае свята ў гонар сонца, вясны, абуджэння прыроды і надыходу земляробчага сезона. У эпоху хрысціянства Вялікдзень стаў прымяркоўвацца да ўваскрэсення ўскрыжаванага Хрыста.

Мы ўжо падрыхтавалі вербачкі да Вербнай, Пальмовай нядзелі. Прыемна было бачыць на Святой імшы вербачкі, зробленыя дзеткамі пад кіраўніцтвам нашых супрацоўнікаў.

А зараз разам з дзеткамі, якія наведваюць нашы майстар - класы, ладзілі велікодны кошык, які ўпрыгожыць велікодны стол у сем'ях нашых сяброў! Далучайцеся і вы!

90