Напярэдадні Дня Перамогі ў ДУ "Івянецкі музей традыцыйнай культуры" пачала працаваць часовая экспазіцыя "Жыццё дзеля Перамогі". У экспазіцыі прадстаўлены: фотаздымкі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, іх асабістыя рэчы, узнагароды, рэчы савецкіх салдат, прадметы побыту нямецкіх салдат.
Створана некалькі інтэрактыўных зон:
- Сцяна Памяці - кожны, хто наведвае выстаўку, можа запісаць на ёй імя свойго продка, які ваяваў ці працаваў у тыле ворага.
- Ліст на фронт - па ўзору лістоў з фронту прапануем напісаць ліст - віншаванне з перамогай воіну на фронт.
Выстаўка будзе працаваць на працягу года. Запрашаем ўнесці свой уклад у гісторыю роднага краю і дапоўніць экспазіцыю сваімі артэфактамі і імёнамі герояў.