Канстанцін Паплаўскі. Імя ў гісторыі малой радзімы

У Дзень бацькі ў ДУ "Івянецкі музей традыцыйнай культуры" пачала працаваць выстаўка, прысвечаная 110 -й гадавіне з дня нараджэння Канстанціна Іосіфавіча Паплаўскага.

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР, беларускі хормайстар, адзін з заснавальнікаў Дзяржаўнага народнага хору БССР, збіральнік і знаўца беларускай народнай песні, аўтар многіх вакальных і інструментальных твораў, непараўнаны майстар апрацоўкі народных песень.

У 1952 годзе разам з Генадзем Цітовічам стварае Беларускі дзяржаўны народны хор. Жыццё хору на працягу дваццаці трох гадоў было звязана з К. Паплаўскім, які быў спачатку яго галоўным хормайстрам, музычным, а пасля мастацкім кіраўніком.

У залаты фонд беларускага песеннага мастацтва ўвайшлі апрацоўкі Канстанціна Паплаўскага беларускіх народных песень «Закаці, закаці ты, яснае сонейка», «Ой, павей, буйны вецярочак», «Туман, туман пры даліне», «Дзявочы карагод», «Зорка Венера», «Цераз сад-вінаград», «Калыханка» і іншыя.

Асобае месца сярод твораў Канстанціна Паплаўскага займае яго балада на вершы А. Грачанікава «Міннае поле».

Квартэт «Купалінка» — любімае дзецішча Канстанціна Іосіфавіча, плён яго таленту, яго працы.

Прадаўжальнікамі справы бацькі сталі яго дочкі - Хрысьціна і Ядзвіга Паплаўскія, сын Часлаў Паплаўскі, зяць Аляксандар Ціхановіч (1952—2017), унучка Настасься Ціхановіч, праўнук — Іван.

667