Навагодняя праграма “Каляда ідзе”

Калядная зорка чакае…
Каляды ў музеі.
Чаму ж не!
У Івянецкім музеі традыцыйнай культуры вы зможаце дазнацца, як святкавалі Каляды на Беларусі.
Мы разам падрыхтуем калядны стол, паглядзім батлеечны спектакль “Цар Ірад”, паварожым на будучыню ды пачастуемся блінцамі.

Навагодняя праграма “Каляда ідзе”.

Праграма для школьнікаў пачатковых і сярэдніх класаў.
Праводзіцца на тэрыторыі Івянецкага музея традыцыйнай культуры.

Група прыбывае да музея (г.п.Івянец, вул.Музейная,2), дзе іх сустракае экскурсавод, які абяцае весела і пазнавальна правесці час перад Калядамі і Новым годам.

Адна падгрупа накіроўваецца ў музей, дзе знаёміцца з экспазіцыяй музея. Экскурсавод расказвае пра Каляды, традыцыі святкавання, разам накрываюць святочны калядны стол.

У гэты час другая падгрупа трапляе да ткачыхі і ганчара, дзеці даведваюцца, чым займаліся нашы продкі перадкаляднымі вечарамі. Тут жа іх чакае сюрпрыз – батлеечны спектакль “Цар Ірад”.

P.S. у майстэрнях можна набыць сувеніры. Групы мяняюцца.

Далей усе пераязджаюць на тэрыторыю сядзібы.

У Музеі местачковага побыту дзеці не толькі даведаюцца пра побыт нашых продкаў, але і пра тое, што рабіць, каб збыліся іх уласныя жаданні.

Пасля насычанай дзеямі праграмы гледачы гатовы падсілкавацца. Іх чакаюць калядныя бліны – ладачкі ды гарбата на травах.

Дадатковая інфармацыя па тэл.
8 01772 63541
8(029)5638493