Чаканка

Чаканка-тэхналагічны працэс вырабу малюнка, надпіса, які заключаецца ў выбіванні на пласціне пэўнага рэльефу. Адзін з відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. З'яўляецца адным з варыянтаў мастацкай апрацоўкі металу. Тэхніка чаканкі ўжываецца пры стварэнні посуду, дэкаратыўных пано, розных ювелірных упрыгожванняў. Музейная калекцыя налічвае ўсяго 13 адзінак: абраз, вазы, кубак, пано, шкатулка, якар. Музейныя экспанаты гэтай калекцыі перададзены мясцовымі жыхарамі.