Фатаграфія, фотаздымак (фр.: photographie ад грэч.: φως / φοτος — свет і грэч.: γραφω — пішу; светапіс — тэхніка малявання светам), атрыманне і захаванне статычнай выявы на светаадчувальным матэрыяле (фотаплёнцы ці фатаграфічнай матрыцы) пры дапамозе фотакамеры.
У калекцыі захоўваецца 3378 музейных прадметаў др.пал ХІХ ст.- пач.ХХІ ст. У 20-30-я гг.ХХ ст. дзейнічалі дзве фотастудыі: "М.Konsystorum" і " R.Batwinik", фотаздымкі якіх захаваліся ў музеі. У 50-я гг. пры прамысловай арцелі імя Сталіна было фотаатэлье, якое з 1959 г. абсталявалася ў Доме быта. Там працавалі фатографамі вядомыя многім івянчанам майстры: Аляксандр Патапаў, Іосіф Высоцкі, Альфрэд Чылюк, Станіслаў Чычыра, Вікенцій Солтан, Раман Сакалоўскі, Барыс Мазанік.У цяперашні час працуе Генадзь Наумчык. Выклікаюць цікавасць у калекцыіі і фотаздымкі "Віды Івянца" 20-30-я гг. ХХст.