Разьба па дрэве

Разьба па дрэве — спосаб апрацоўкі драўніны з дапамогай спецыяльных інструментаў — нажа, разца, сякеры, свердла, пілы і інш. Выкарыстоўваецца пры вырабе прадметаў побыту, посуду, прылад працы, для упрыгожвання будынкаў, стварэння скульптур, мастацкіх вырабаў і інш. Калекцыя налічвае каля 200 экспанатаў. Найбольш яркім прадстаўніком, разьбяром, народным умельцам Івянца лічыцца Пупко Апалінарый /гады жыцця:1893 – 1984 г.г./.Ён пражыў доўгае жыццё і пакінуў пасля сябе шмат скульптур, карцін, якія знаходзяцца ў музеі. У музеі захоўваецца каля 200 твораў А.Пупко. Частка гэтых прадметаў экспануецца ў 4-й зале і ў майстэрні “Мастацкая апрацоўка дрэва”.
Сучасным прадстаўніком, рэзчыкам па дрэве ў Івянцы з'яўляецца Задрэйка Мікалай Вітольдавіч, працуе ў музее вядучым метадыстам. У калекцыі захоўваецца больш за 40 яго работ: дэкаратыўныя скульптуры, і нават шахматныя фігуры.