Пляценне

Лазапляценне — рамяство выраблення пляцёных вырабаў з лазы: хатняга начыння, ёмістасцей рознага прызначэння, такіх як скрыні, кошыкі, вазы і інш., мэблі (сталы, стулы, куфры, калыскі) і інш. Саломапляценне - адно з самых старажытных рамёстваў. Салома выкарыстоўвалася як для вырабу рэчаў гаспадарча-бытавога прызначэння, так і ў абрадава-рытуальных мэтах. Калекцыя складаецца са 147 адзінак, якія сплецены ў асноўным з лазы або саломы: кошыкі, карабы, карзіны, шкатулкі, цукерачніцы, бутлі, бычок, калыска і інш.