Нумізматыка

Нумізматыка — вывучэнне грошай, гісторыі грашовага абарачэння, біцця манет; калекцыяніраванне манет, банкнотаў, заменнікаў грошай і г. д. Калекцыя складае 324 адзінкі, якія адносяцца да розных часавых перыядаў: др.пал.XVIII-п.пал.ХХ стст.- манеты і разліковыя білеты Расійскай імперыі; 20-30-я гг.ХХст. - грошы і злотыя Рэчы Паспалітай (Польшча); 1939-1991 гг. - грашовыя знакі СССР; 1991-2000 гг. - рублі Рэспублікі Беларусь.
Адным з рарытэтаў, які вылучаецца з мноства артэфактаў калекцыі, з’яўляецца Івянецкая Бона наміналам 10 грошаў адчаканеная з цынку спажывецкім кааператывам 6-га батальёна Корпуса памежнай аховы “Івянец”. Такія боны-знакі выкарыстоўваліся з сярэдзіны 20-х гадоў ХХ стагоддзя для аплаты розных паслуг і тавараў мясцоваму насельніцтву на былых Крэсах Усходніх.