Друкаваныя выданні

Наша калекцыя складаецца з друкаваных выданняў, датаваных сяр. XIX -XXI стст. У першую чаргу яна ўключае ў сябе кнігі, альбомы, брашуры, буклеты, перыядычныя выданні. Друкаваныя выданні сяр.XIX-пач.XXстст. выдадзены ў Расійскай Імперыі: "Сачыненні.Гісторыя Пугачоўскага бунта", "Энцыклапедычны слоўнік, том 17", "Макеты баляслава.Нумізматыка.Друкарня А.Давідзенка" і інш. У калекцыі асобна можна вылучыць друкаваныя выданні 20-30-х гг. ХХст. Яны друкаваліся на польскай мове ў Польскай Рэспубліцы: "Szkola jako instytucja wychowawcza w srodowisku malomiasteczkowym" ("Школа як інстытут выхавання ў асяродку малога мястэчка" ),1938г.; "Godzina swieta"("Гадзіна святая"),1935г.,"Slub"("Шлюб" ),1933г., "Przymierze krwi"("Змяшанне крыві"),1928г.,"Obrona Przeciwgazowa" ("Абарона супрацьгазовая"), 1929г. і шмат іншых. Да асабліва каштоўных выданняў гэтага перыяду можна аднесці малітоўнікі на польскай мове - зборнікі малітваў і песень на ўсе касцельныя ўрачыстасці на працягу года (1927-1944 г.выдання).
Сучасным цікавым выданнем у калекцыіі з'яўляеецца фаліянт "Радзівілы.Альбом партрэтаў. XVIII-XIX ст.", на беларускай мове, выпушчаны сталічным выдавецтвам "Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі", 2010г. 522 - старонкавае выданне прадстаўляе генеалогію Радзівілаў, біяграфіі і партрэты 165 прадстаўнікоў магнацкана роду. Біяграфіі князёў уключаюць інфармацыю пра бацькоў, дзяцей, жонак, даты і месцы нараджэння, хрышчэння і смерці, а таксама пра дзейнасць той ці іншай персаліі. Вага альбома - 7,5 кг.У музей быў перададзены сям'ёй Станкевічаў Дзянісам і Святланай.