Дакументы

Дакументамі (ад лац. documentum — доказ, сведчанне) называюцца адпаведным чынам складзеныя, падпісаныя і засведчаныя справавыя паперы, якiмi афармляюцца розныя гаспадарчыя аперацыі, прававыя адносіны і дзеянні юрыдычных асоб і грамадзян.
У калекцыі музея прадстаўлены дакументы грамадска-палітычнага характару і асабістыя дакументы к.XIX -XX cт.:дыпломы, граматы, пасведчанні, пахвальныя лісты, кніжкі працоўныя, дагаворы, ведамасці ацэнак ведаў і атэстаты і іншыя адзінкі. Шмат дакументаў, якія ўвайшлі ў калецыю, належалі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны з Івянца: Гольдшмідту Файбу Лазаравічу, Салаўёву Аляксандру Міхайлавічу, Вечару Леаніду Андрэевічу. Таксама цікавымі экспанатамі названай калекцыі з'яўляюцца журналы і спісы ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, у якіх дадзены звесткі пра ветэранаў Івянца; падараваны Ліпніцкай Тэрэсай Яўгенаўнай,старшынёй Івянецкага пасялковага выканаўчага камітэта. Каштоўным дакументам з'яўляецца дамавая кніга 1944 г., у якой ўнесены звесткі пра жыхароў Івянца: прозвішча, імя, звесткі пра бацькоў,месца нараджэння. Яна была перададзена ў фонд музея былым дырэктарам Раманоўскім Алегам Фядосавічам.