Археалогія

Археалогія (ад грэчаскага αρχαιος — старажытны + λογος — слова, вучэнне) — навука, што вывучае гісторыю грамадства па матэрыяльных парэштках жыцця і дзейнасці людзей — рэчавых (археалагічных) помніках. Калекцыя "Археалогія" налічвае - 184 музейных прадметаў. Самыя значныя: рэшткі шкла XVIII-сяр.XIX ст., якія засталіся з мануфактуры князёў Радзівілаў, якая існавала ў вёсцы Налібакі (1717-1866) і Янкавічы (шліфавальны цэх, да 1798г), цяпер Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці