Адзенне

Калекцыя налічвае 69 адзінак асноўнага фонду і працягвае няспынна папаўняцца. Назва калекцыі кажа сама за сябе, не цяжка ўявіць, што ў яе ўваходзіць: жаночае і мужчынскае адзенне, абутак, літургічнае адзенне святароў-арнат. Арнат (лац.: ornatus) — верхняе літургічнае адзенне рымска-каталіцкага і лютэранскага духавенства. Складаецца з 2-х палотнішчаў (кожнае мае падзел на два «бакі» і «калону» — сярэднюю частку), закругленых унізе і замацаваных плечавымі швамі. Апранаецца паверх іншага адзення.