На 01.07.2024 г. у музеі налічваецца ўсяго – 22 732 музейных прадметаў, у тым ліку: асноўнага фонду – 16 922; навукова-дапаможнага – 5 810. Фонды камплектуюцца ў адпаведнасці з профілем музея і згодна гадавога і перспектыўнага планаў. Матэрыялы з фондаў выкарыстоўваюцца для арганізацыі выстаў і іншых масавых мерапрыемстваў, а таксама студэнтамі розных вучэбных устаноў для напісання курсавых і дыпломных работ. Музейныя прадметы сістэматызаваны па 18 калекцыях:
- Адзенне
- Археалогія
- Вышыўка
- Вязанне
- Дакументы
- Друкаваныя выданні
- Кавальства
- Кераміка
- Мастацтва
- Нумізматыка
- Пляценне
- Прылады працы
- Разьба па дрэве
- Рэчы
- Ткацтва
- Філакартыя
- Фота
- Чаканка