"Рамантык з Люцінкі".


…Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!

15 лютага 2018 г. у ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” прайшла імпрэза за 210 – годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна –Марцінкевіча "Рамантык з Люцінкі".
Прысутнічалі школьнікі дзевятых класаў Івянецкай школы, мясцовыя жыхары.
Выстаўку кніг В. Дуніна –Марцінкевіча падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі.
У пачатку быў паказаны фільм “Вядомыя беларусы. В.Дунін –Марцінкевіч, у якім ўзгаданы асноўныя вехі жыцця юбіляра.
Ганаровым госцем запрошаны даследчык творчасці В.Дуніна – Марцінкевіча, літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч. Ён распавёў пра найбольш цікавыя архіўныя знаходкі, пра невядомыя факты з біяграфіі класіка беларускай драматургіі, адказаў на шматлікія пытанні.
Гучалі вершы Дуніна – Марцінкевіча ў выкананні вучняў 6 класа мясцовай школы, якіх падрыхтавала былая настаўніца Л.У.Страчынская. Валерый Мазура па -мастацку выканаў аповед Генадзя Равінскага "Ой, рэчанька – рэчанька”.
Закончылася імпрэза песняй у выкананні Л.У.Страчынскай.

Прикрепленный файлРазмер
27858656_1590309501088045_4797904747634842105_n.jpg59.96 кб