“Памяць – лепшая ўзнагарода героям!”


Выстаўка пад такой назвай адкрыта ў ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” да Дня Перамогі.
Аснову экспазіцыі склалі матэрыялы, што папоўнілі фонды музея ў межах праекта “Слаўныя людзі Івянца”. Дакументы, фотаздымкі, узнагароды, асабістыя рэчы распавядаюць пра жыццё і подзьвіг нашых землякоў ветэранаў Другой сусветнай вайны.
Леанід Аляксандравіч Іванькоў, Леанід Андрэевіч Вечар, Фёдар Лазаравіч Гольдшмідт, Уладзімір Данілавіч Градоўкін, Аляксанд Міхайлавіч Салаўёў – на прыкладзе лёсу гэтых людзей мы ўзгадваем гады ліхалецця і мірнай працы.

26