Ткацтва

      Ткацтва – выраб тканін на ткацкім станку  або спецыяльным прыстасаванні з перапляценнем ніцей асновы і ўтку.  Сыравінай для ткацтва здаўна служылі лён, воўна, радзей пянька (пянька – канаплянае валакно). Музейны фонд названай калекцыі складае 232 адзінкі. Асаблівай прыгажосцю вылучаюцца ручнікі з традыцыйнымі ўзорамі ў спалучэнні белага і чырвонага колераў і пераважна геаметрычным арнаментам (ромбы, крыжы і інш.), які размяшчаўся ў выглядзе папярочных паскаў. Значнае месца ў калекцыі належыць і паясам- 19 адзінак. Ткацтва паясоў – выраб з выкарыстаннем розных ткацкіх тэхнік з ільняных, шарсцяных, баваўняных ці сінтэтычных нітак. Вядома ткацтва паясоў на дошчачках, на бердзечку, на ніту, на кроснах. У калекцыі таксама маюцца: абрусы, посцілкі, дываны, сурвэткі і інш. Ткацтва было галоўным працоўным заняткам для жанчын. У кожным доме былі кросны. З дзяцінства дзяўчат вучылі ткаць. Яркай прадстаўніцай ткацтва ў Івянцы з’яўлялася Марыя Ксавэраўна Лабун (Сасонка): узнагароджана граматамі, дыпломамі, неаднаразова мела статус лаўрэата.