Свята з сябрамі

Цікавая сустрэча адбылася ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры 9 кастрычніка 2022 года.

Удзельнікі тэатральнага гуртка “Жаронцы” з Ракава на чале з Крысцінай Лямбовіч і  вядомы лялечнік з Наваполацка Андрэй Рэцікаў вырашылі адзначыць Дзень работнікаў культуры вандроўкай. Экскурсія, знаёмства з майстрамі, майстар – клас па лепцы з гліны, абед і невялікі канцэрт – такая праграма спрыяла добраму настрою і новым планам. Ракаўчане запрасілі музей на фестываль батлеек і абяцалі яшчэ наведаць музей.

374