Новости

Вядомыя людзі Івянца

Новы музейны праект "Вядомыя людзі Івянца" распачаты ў Год малой радзімы.

Івянец - невялікае мястэчка, дзе амаль усе ведаюць адзін аднаго. Але час ідзе, і сыходзяць тыя, з кім віталіся штодня, з кім сустракаліся на працы і на вуліцах, з кім былі суседзямі і сваякамі... Івянецкі музей традыцыйнай культуры запрашае захаваць памяць пра нашых землякоў, пра тых, хто пакінуў незабыўны след на сваёй малой радзіме.


Выстаўка ткацтва

Этнаграфічная выстаўка «Не хитра моя работа угодить была охота» з калекцыі фондаў Івянецкага музея традыцыйнай культуры.

З 13 сакавіка 2018 г. на працягу месяца вас чакае незабыўнае падарожжа па сімвалічнай рацэ жыцця – ручніку.

Менавіта ручнік суправаджаў чалавека ад нараджэння і да смерці. Ён быў абярэгам і абаронай, абавязковым складанкам пасагу і найлепшым дарункам.

На выстаўцы прадстаўлены ручнікі, посцілкі, паясы канца 19 – першай паловы 20 ст.ст.


"Рамантык з Люцінкі".

…Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!

15 лютага 2018 г. у ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” прайшла імпрэза за 210 – годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна –Марцінкевіча "Рамантык з Люцінкі".
Прысутнічалі школьнікі дзевятых класаў Івянецкай школы, мясцовыя жыхары.
Выстаўку кніг В. Дуніна –Марцінкевіча падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі.
У пачатку быў паказаны фільм “Вядомыя беларусы. В.Дунін –Марцінкевіч, у якім ўзгаданы асноўныя вехі жыцця юбіляра.


Спектакль Цар Ірад!

ДУ "Івянецкі музей традыцыйнай культуры" запрашае на традыцыйнае батлеечнае відовішча!

Спектакль Цар Ірад!

З 15 снежня 2017 г. па 15 студзеня 2018 г.

па папярэдняй замове па тэл. 8 01772 53541, 53583, +375295638493.

Батлейка і лялькі зроблены супрацоўнікамі музея. Артысты таксама мы.

Будзе весела! Чакаем Вас!


ГЕРОІ ВЫХОДЗЯЦЬ З ЦЕНЮ

У ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры “ да 15 лістапада 2017 г. працягвае працаваць выстаўка “Героі выходзяць з ценю”, прысвечаная памяці выбітных дзеячаў беларускай гісторыі XVIII ст., сярод якіх і ураджэнец Івянецкай зямлі Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі (1751-1817). Прадстаўлены 27 графічных прац мастака Алеся Родзіна.


Ткацтва.

Традыцыі ткацтва ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры ад народнага майстра Беларусі Марыі Сасонка пераняла Таццяна Задрэйка. Яна напоўніла жыццём майстэрню "Ткацтва". Ткацтва на кроснах і на рамцы, вышыўка, выраб народных лялек з тканіны і льну, майстар - класы і індывідуальныя заняткі - гэта няпоўны пералік таго, чым займаецца Таццяна Антонаўна, вядучы метадыст музея.


Радость творчества в программе «Лепим сами»!

ГУ «Ивенецкий музей традиционной культуры» проводит для детей и взрослых музейную программу «Лепим сами».
Традиции лепки, мастерство, творчество и эстетическое наслаждение – это то, что Вы получите от участия в мастер – классе в Ивенце.
P.S. Керамические изделия, сделанные вашими руками, Вы сможете забрать на память.
Ждем всех, кто хочет прикоснуться к волшебному миру лепки!
Стоимость мастер-класса – 2 руб.
Мастер-класс проводится по предварительной записи.
Наш адрес: 222370 ул.Музейная, 2 г.п.Ивенец Воложинский район Минская область Республика Беларусь


“Чалавек і традыцыйны сусвет”

Дзяржаўная ўстанова
“Івянецкі музей традыцыйнай культуры”

Прадстаўляе: адукацыйна- інтэрактыўную забаўляльную праграму:
“ Чалавек і традыцыйны сусвет”
Інструктары:
Радзівілава Кацярына - музыка, старадаўнія інструменты (дуда, колавая ліра, гуслі, скрыпка,жалейка) беларускія гульні, майстар клас па танцах).

Ганна Несцерава Таццяна Задрэйка
вікінгоўскія гульні, майстар – клас па вырабу лялек
майстар – клас па танцах